Апошняя частка трылогіі "Валадар пярсцёнкаў" выходзіць па-беларуску
Кнігу можна замовіць са зніжкай, а дастаўка пачнецца ўжо з 18 снежня
Кнігарня "Янушкевіч" абвясціла пра пачатак папярэдняй замовы на пераклад трылогіі Джона Р. Р. Толкіна "Вяртанне караля", трэцяй часткі легендарнага "Валадара пярсцёнкаў".
Кнігу можна замовіць са зніжкай, а дастаўка пачнецца ўжо з 18 снежня. У звычайных продажах кніга з'явіцца 20 снежня.
Замовіць выданне можна тут.
Продажы беларускамоўнага перакладу трылогіі стартавалі ў снежні 2023 года, калі выйшла першая частка — "Брацтва пярсцёнка".
Нагадаем, што прачытаць урывак з першай кнігі можна па спасылцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.