У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 23 чалавекі, сярод іх — украінцы
Вячаслаў Бародзій
У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 23 чалавекі (сярод іх — рэйкавыя партызаны). Гэта — Дзмітрый Самсонаў, Юрый Аверкаў, Вячаслаў Бародзій, Валянціна Полаз, Мікалай Ласоўскі, Арцём Ліцевіч, Міхаіл Герасімчук, Сяргей Ціханаў, Мікалай Клок, Павел Шорахаў, Барыс Пухальскі, Іван Ліхалат, Іван Бародзіч, Сяргей Горлаў, Марэт Валюк, Святлана Якубовіч, Аляксандр Кудрэвіч, Юрыйс Ганінс, Марына Мышко, Андрэй Слізевіч, Ганна Курыс, Аляксандр Дарагакупец і Ігар Кузаўко. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Сярод новых палітвязняў ёсць украінцы — Бародзій, асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (яго абвінавацілі ў "агентурнай дзейнасці", "незаконным перамяшчэнні зброі праз мяжу" ды іншым), і Ліхалат, затрыманы ў РБ у 2023 годзе. Апошняга называюць кіраўніком "баявой ячэйкі", якая нібыта рыхтавала дыверсіі на чыгунцы. Яго абвінавачваюць у "замаху на акт тэрарызму", "замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць сродкаў чыгуначнага транспарту" і "агентурнай дзейнасці". На які тэрмін асуджаны, невядома (удзельнікі групы атрымалі ад 11 да 25 гадоў зняволення).
Агульная колькасць палітычных зняволеных у нашай краіне зноў наблізілася да 1300.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.