Мінэнергетыкі прызнала, што другі энергаблок БелАЭС не працуе
Пра інцыдэнт на АЭС чыноўнікі маўчалі два тыдні
Міністэрства энергетыкі Беларусі прызнала, што другі энергаблок БелАЭС не працуе. Яго "часова адключылі ад сеткі". Прычынай такога рашэння называецца "спрацоўванне аднаго з датчыкаў". Калі гэта адбылося, не паведамляецца. Адзначаецца, што на станцыі праводзіцца "штатная дыягностыка працы датчыкаў". І гэтыя дзеянні "не ўплываюць на бяспеку працы станцыі і яе абсталявання".
Якраз у чацвер стала вядома з неафіцыйных крыніц, што другі энергаблок адключаны з-за парушэння герметычнасці першага контуру. І адбылося гэта яшчэ ў ноч на 4 снежня. Атрымліваецца, што пра інцыдэнт на АЭС чыноўнікі маўчалі два тыдні. А загаварылі яны толькі пасля з'яўлення публікацыі ў СМІ. Але не рашыліся назваць дату, калі "спрацаваў датчык".
На сённяшні дзень не працуе і першы энергаблок — ён на "планавым рамонце". Другі энергаблок быў на рамонце летам-восенню, у сярэдзіне кастрычніка яго ўключылі ў сетку. Але нешта пайшло не так.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.