Другі энергаблок БелАЭС уключылі ў сетку пасля 79-дзённага прастою
Беларуская АЭС
Другі энергаблок Беларускай АЭС уключылі ў сетку пасля 79-дзённага прастою. "Першы планава-папераджальны рамонт" ішоў з 26 ліпеня. У прыватнасці, была праведзена замена адпрацаванага ядзернага паліва на свежае, якое прывезлі з Расіі ў верасні.
Мінэнерга паведамляе, што беларускія і расійскія спэцыялісты, выкарысталі "больш за 26 тысяч адзінак запасных частак, інструментаў і прыладаў". Яны выканалі тэхнічнае абслугоўванне каля 12 тысяч адзінак абсталявання, правялі эксплуатацыйны кантроль металу абсталявання і трубаправодаў АЭС (быў праведзены кантроль металу і корпуса рэактара).
Другі энергаблок БелАЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 1 лістапада 2023 года. Яго ўпершыню ўключылі ў сетку 13 траўня 2023-га, але пасля неаднаразова адключалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.