Другі энергаблок Беларускай АЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю
Пётр Пархомчык падпісвае дакумент
Другі энергаблок Беларускай АЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю. 1 лістапада адпаведны дакумент падпісала прыёмная камісія пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Пятра Пархомчыка.
Як піша Белэнерга, рашэнне камісіі "грунтуецца на станоўчых заключэннях наглядных органаў і рабочай камісіі БелАЭС, а таксама на падставе выдадзенай МНС ліцэнзіі на прамысловую эксплуатацыю другога энергаблока". У цяперашні час блок працуе "на намінальнай магутнасці".
Другі энергаблок БелАЭС упершыню ўключылі ў сетку 13 траўня 2023-га, пасля неаднаразова адключалі. З верасня праводзілася комплекснае апрабаванне яго абсталявання.
А першы энергаблок адключаны, на ім вядуцца прафілактычныя і рамонтныя работы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.