Другі энергаблок БелАЭС зноў уключылі ў сетку
Беларуская АЭС / Еўрарадыё
10 ліпеня ў 21:48 другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі быў зноў уключаны ў сетку. На ім паспяхова завяршыліся планавыя выпрабаванні рэжымаў расхалоджвання рэактара ў рамках праграмы доследна-прамысловай эксплуатацыі, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.
Цяпер адбываецца паэтапны набор магутнасці рэактара.
Як распавядала Еўрарадыё, другі энергаблок БелАЭС упершыню ўключылі ў сетку 13 траўня. Пасля зноў адключылі і падключылі да сеткі 14 чэрвеня. А праз два тыдні працы, 28 чэрвеня, зноў адключылі.
У Мінэнерга заяўляюць, што ў адпаведнасці з далейшай праграмай работ на другім энергаблоку будуць працягвацца дынамічныя выпрабаванні на розных узроўнях магутнасці. У тым ліку плануецца разгрузка энергаблока да нулявога ўзроўню. Гэта неабходна, каб ацаніць характарыстыкі абсталявання перад яго комплексным апрабаваннем на праектнай магутнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.