Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс зброю ў школу

Сярэдняя школа №7 у муніцыпалітэце Фларэнсія Варэла

Сярэдняя школа №7 у муніцыпалітэце Фларэнсія Варэла / Google Maps

12-гадовы падлетак прыйшоў у школу ў Буэнас-Айрэсе з пісталетам і спісам запланаваных ахвяраў, напісаным па-беларуску. "Яны пашкадуюць, што назвалі мяне дзіўным", — напісаў тынэйджар.

Аргенцінскія СМІ сцвярджаюць, што гаворка ідзе пра дзяўчынку, але reform.news мяркуе, што запісы зрабіў хлопчык. Нацыянальнасць не ўказваецца.

Здарэнне адбылося 17 снежня. Падлетак прынёс у сярэднюю школу №7 у муніцыпалітэце Фларэнсія Варэла 9-міліметровы пісталет. Ён склаў спіс патэнцыйных ахвяраў — 14 вучняў і адну настаўніцу. Але адзін з аднакласнікаў заўважыў у заплечніку пісталет і паведаміў пра гэта настаўніцы, а тая — кіраўніцтву школы. Падлетка выклікалі да дырэктара, што дазволіла прадухіліць трагедыю.

Падчас расследавання ў тынэйджара знайшлі лісты з запісамі. Частка іх зробюленая па-беларуску, частка — па-англійску.

Журналісты атрымалі доступ да перапіскі ў месенджары, дзе падлетак пісаў аднакласніку, што плануе стральбу ў школе, бо яго ніхто не любіць.

Адна з маці вучняў школы расказала журналістам, што падлетак вучыцца ў школе год і трапіў там пад булінг. Таксама яна сказала, што бацькі затрыманага — супрацоўнікі паліцыі. 

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс зброю ў школу
Запісы аргенцінскага падлетка
Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс зброю ў школу
Запісы аргенцінскага падлетка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі