У Баранавічах зафіксавалі бум дзяўчынак

Дзяўчынак нараджаецца больш

Дзяўчынак нараджаецца больш / pixabay.com

У Баранавічах зафіксавалі бум дзяўчынак. На мінулым тыдні ў горадзе зарэгістравалі 24 дзяцей. Хлопчыкаў сярод іх толькі 7, піша "Наш край".

Найчасцей рэгістравалі нараджэнне другіх дзяцей — 11 разоў, трэціх — 7. А ў адной баранавіцкай сям'і з'явілася чацвёртае дзіця.

Сёлета ў горадзе дзяўчынак найчасцей называлі Ангелінай, Варварай і Вікторыяй, а хлопчыкаў — Цімафеем.

У 2024 годзе ў Баранавічах з'явіліся 796 новых сем'яў. За гэтых перыяд скасавалі 164 шлюбы. Выданне піша, што гэта выпадкі, калі ў мужа і жонкі няма непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці. Таму разводаў можа быць і больш.

Сёлета ў Беларусі зарэгістравалі самую нізкую нараджальнасць за апошнія 70 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі