Міжнародны саюз канькабежцаў дапусціў беларусаў да адбору на Алімпіяду

Санкцыі дзейнічалі з сакавіка 2022-га

Санкцыі дзейнічалі з сакавіка 2022-га / pixabay.com

Міжнародны саюз канькабежцаў дапусціў беларускіх і расійскіх спартоўцаў да адбору на Алімпіяду 2026 года. Гаворка пра спаборніцтвы ў фігурным катанні, шорт-трэку і канькабежным спорце. Беларусам і расіянам дазволілі выступаць у нейтральным статусе (без камандных спаборніцтваў). Забаронена дэманстрацыя сцягоў РБ і РФ, выкананне гімнаў, удзел спартоўцаў у прэс-канферэнцыях. Парушэнне патрабаванняў можа прывесці да дыскваліфікацыі. Не дапусцяць тых спартоўцаў, якія актыўна падтрымліваюць вайну і маюць дачыненне да сілавых структур. Для гэтага правераць іх сацсеткі.

Беларускія і расійскія спартоўцы трапілі пад санкцыі Міжнароднага саюза канькабежцаў у пачатку сакавіка 2022-га. Прычынай стала расійская агрэсія супраць Украіны. У далейшым адхіленне ад міжнародных спаборніцтваў працягвалася.

Міжнародны саюз канькабежцаў заяўляў, што далейшыя рашэнні будуць прымацца ў залежнасці ад развіцця сітуацыі ва Украіне. Там працягваецца вайна, расійскія акупанты наступаюць.

Зімовая Алімпіяда пройдзе ў лютым 2026-га ў Італіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі