Польшча ўвяла санкцыі супраць кампаній, якія экспартуюць калійныя ўгнаенні з РБ
![Санкцыі дзейнічаюць](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/stop-3661623_1280.jpg.webp?itok=6AhrOHSY)
Санкцыі дзейнічаюць / pixabay.com
Польшча ўвяла чарговыя санкцыі супраць кампаній, якія экспартуюць калійныя ўгнаенні з Беларусі. На гэты раз у "чорны спіс" трапілі дзве юрыдычныя асобы зарэгістраваныя ў Беларусі ("ТэхнаспецтрэйдзінгЭкспарт" і "Тэхнаспецтрэйдзінг"), адна — у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах (LLC World Chem Trading Co).
Згаданыя кампаніі наўпрост або праз фірмы-пракладкі купляюць азотныя угнаенні ў "Гродна Азота" і ў абыход санкцый экспартуюць іх у Польшчу.
Некалькі тыдняў таму Польшча ўвяла санкцыі супраць фірмы-пасярэднік NFT LLC. Яна дапамагала "Гродна-Азоту" абыходзіць заходнія санкцыі — пастаўляла ў ЕС карбамід.
Фігурантаў "чорнага спісу" чакае замарожванне ўсіх сродкаў і эканамічных рэсурсаў, выключэнне з працэдуры польскіх дзяржаўных закупак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.