Польшча анулявала паўтары сотні картаў паляка за парушэнні

Карта паляка, ілюстрацыйнае фота

Карта паляка, ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўныя органы Польшчы могуць пазбавіць людзей карты паляка, піша MOST са спасылкай на польскія СМІ.

Часцей за ўсё карту паляка здаюць самастойна тыя, хто атрымлівае пастаянны дазвол на жыхарства ці польскае грамадзянства. У гэтым выпадку карта паляка проста больш не патрэбная. Але здараецца, што карты паляка анулююць за парушэнні.

157 картаў паляка былі ануляваныя за тое, што для іх атрымання выкарыстоўваліся фальшывыя дакументы, а таксама з прычынаў, звязаных з бяспекай. Яшчэ ў чатырох чалавек карты паляка забралі за "паводзіны, нягодныя Польскай Рэспублікі і паляка".

145 замежнікаў адмовіліся ад карт паляка самі. Хутчэй за ўсё, большасць такіх выпадкаў звязаныя з ціскам на людзей у Беларусі. Карту паляка забаронена мець беларускім дзяржслужбоўцам. Таксама вядома пра выпадкі, калі работнікаў дзяржпрадпрыемстваў прымушалі адмовіцца ад гэтага дакумента, пагражаючы звальненнем.

Ад пачатку 2024 года Польшча выдала 15 тысяч картаў паляка. Агулам жа за ўвесь час дзеяння дакумента было выдадзена больш за 206 тысяч картаў паляка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі