У Польшчы арыштавалі беларуску, абвешчаную ў вышук у Бельгіі
Затрыманне беларускі ў Варшаве
32-гадовую грамадзянку Беларусі затрымала паліцыя Варшавы, піша MOST.
Жанчына была абвешчаная ў вышук у Бельгіі па справе аб гандлі людзьмі. Польскія СМІ паведамляюць, што яна даўно знаходзілася ў Польшчы. Знайшлі жанчыну ў арандаванай кватэры.
Яна здзівілася затрыманню, але не супраціўлялася. Суд пастанавіў узяць яе папярэдне пад варту на сем дзён — да рашэння аб экстрадыцыі.
Па справе праходзяць яшчэ некалькі чалавек. Але праваахоўнікі пакуль не ведаюць, пераехалі яны таксама ў Польшчу ці хаваюцца ў іншых краінах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.