У Віцебскай вобласці дазволілі прадаваць піва ў дні выпускных

Кадр з фільма "Каўказская палонніца"

Кадр з фільма "Каўказская палонніца" / "Масфільм"

Віцебскі аблвыканкам адмяніў забарону на продаж піва ў дні выпускных іспытаў, заўважылі "Народныя навіны Віцебска".

Яшчэ з 2017 года ў вобласці дзейнічала норма, якая забараняе продаж піва і слабаалкагольных напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7% у дні апошніх званкоў і выпускных вечароў у школах і гімназіях.

Але 3 снежня кіраўнік аблвыканкама Аляксандр Субоцін падпісаў змены ў ранейшае рашэнне. Абзац аб забароне на гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі ў дні выпускных знік з дакумента.

Як сведчыць статыстыка, продаж слабаалкагольных напояў у Віцебскай вобласці павялічыўся. За дзевяць месяцаў 2024 года іх прадалі 400 400 дал, што на 12,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года. Дарэчы, менавіта продажы піва паменшалі — гэтага напою прадалі на 1% менш, чым год таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі