У Ельску суддзя прыйшоў у гімназію расказаць пра "экстрэмісцкія" справы
Суддзя і дзеці
Ельскую раённую гімназію (Гомельская вобласць) наведаў суддзя Яўген Карнеявец. Ён прачытаў вучням 8-га класа лекцыю "Адказнасць за злачынствы і правапарушэнні ў падлеткавым асяроддзі".
Карнеявец знаходзіцца ў спісе суддзяў, датычных да палітычных рэпрэсій (у Ельскім раёне былі затрыманні). Восенню ён судзіў за "экстрэмізм" намесніка дырэктара сярэдняй школы № 1 Пятра Патапенку. У гімназіі суддзя "павышаў узровень прававой культуры падлеткаў", расказваючы ім пра "практыку разгляду спраў экстрэмісцкай накіраванасці". Ці згадаў ён пра Патапенку, невядома.
Таксама Яўген Карнеявец гаварыў гімназістам "аб паважлівым стаўленні да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.