У гродзенскай міліцыі прызнаюць, што сярод "экстрэмістаў" пераважна моладзь
Моладзь трапляе пад рэпрэсіі
З 2020 года ў Гродзенскай вобласці распачалі каля 3250 крымінальных спраў "экстрэмісцкай накіраванасці", піша "Гродзенская праўда". У мясцовым упраўленні Следчага камітэта кажуць пра "станоўчую дынаміку" ў іх раскрыцці (больш за 90%).
"Усяго ў постэлектаральны перыяд устаноўлена больш за 800 асоб, якія маюць дачыненне да ўчынення ў рэгіёне злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці, — кажа прадстаўніца СК Алеся Ульдзіновіч. — Крымінальныя справы ў дачыненні да 597 асоб на гэты момант па 1265 злачынных эпізодах перададзены пракурорамі для накіравання ў суд".
У гродзенскай міліцыі прызнаюць, што сярод "экстрэмістаў" пераважна моладзь.
Падобная сітуацыя і ў іншых рэгіёнах. Нядаўна стала вядома, што толькі за 5 дзён у Беларусі па палітычных крымінальных справах судзілі 82 чалавекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.