Ніхто не застанецца адзін на Каляды і сківіца мастадонта — #ІхНоравы
Замежныя навіны
У Германіі актывісты дапамагаюць людзям змагацца з адзінотай на Каляды. Жыхарам сваёй краіны нарвежскія валанцёры дапамагаюць пераадольваць беднасць.
Тым часам зрабіць МРТ у Іспаніі цяпер можна будзе з дапамогай штучнага інтэлекту, а мужчына з Нью-Ёрка знайшоў у сябе ў двары сківіцу мастадонта.
Больш падрабязна пра тое, што робіцца ў свеце, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”.
Ніхто не застаецца адзін — план на Каляды ў Германіі
"Ніхто не застаецца адзін" — такую ініцыятыву прыдумалі ў Германіі, каб перазнаёміць людзей, якім няма з кім святкаваць Божае Нараджэнне. Арганізатары збіраюць іх кантакты, шукаюць тых, хто жыве побач, знаёмяць паміж сабой.
Апарат МРТ з ШІ з'явіцца ў іспанскім шпіталі
Новы ўніверсітэцкі шпіталь Куэнкі ў Кастыліі стане першым у Іспаніі, дзе ўсталююць апарат з інтэграваным штучным інтэлектам.
Новаўвядзенне павінна палепшыць якасць выяваў, іх аналіз і інтэрпрэтацыю.
Шпіталь пастаянна папаўняецца інавацыйным абсталяваннем. У ім жа павінен з'явіцца найноўшы лінейны паскаральнік для лячэння анкалагічных хворых.
Сківіца мастадонта на заднім двары
На заднім двары аднаго з дамоў у Нью-Ёрку гаспадар знайшоў сківіцу мастадонта. Мужчына выпадкова заўважыў, што з газона тырчаць два зубы. Раскапаўшы некалькі сантыметраў пад імі, ён знайшоў яшчэ два — і выклікаў спецыялістаў.
Эксперты арганізавалі раскопкі і дасталі з зямлі добра захаваную сківіцу. Таксама яны знайшлі частку косткі пальца нагі і фрагмент рабра жывёлы.
Знойдзеныя часткі шкілета будуць дадаткова вывучаныя.
Мастадонты — гэта велізарныя жывёлы, якія з'явіліся ў Афрыцы 35 мільёнаў гадоў таму. Вонкава яны нагадваюць мамантаў і сланоў. Сысуны гэтага віду вымерлі каля 10 тысяч гадоў таму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.