Калі Польшча пачне размаўляць з Лукашэнкам — стрым з Паўлінай Сегень
Польская журналістка Паўліна Сегень падчас атрымання прэміі Конрада за найлепшы празаічны дэбют 2021 года
У лютым нямецкае выданне Bild са спасылкай на сакрэтныя дакументы Мінабароны ФРГ пісала, што Пуцін рыхтуе атаку на Польшчу. Нібыта ў снежні 24-га года ў раёне Сувалкскага калідору здарыцца канфліктная сітуацыя, якая стане пачаткам вайны Расіі і краін НАТА. Але, як бачым, снежань 24-га заканчваецца, а ў раёне трохкутніка на мяжы Расіі, Польшчы і Літвы ціха.
Наколькі польскія ўлады сур’ёзна ўспрынялі гэтую інфармацыю? Што за гэтыя 10 месяцаў яны зрабілі, каб падтрыхтавацца да падобнага сцэнару? Што адбываецца на беларуска-польскай мяжы і калі адкрыюцца памежныя пераходы? Калі Польшча пачне размаўляць з Лукашэнкам? Пра гэта ды іншае размаўляем з польскай журналісткай, спецыялісткай па Усходняй Еўропе Паўлінай Сегень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.