Жыхар Мёрскага раёна паляваў на баброў, каб карміць сабак
Капкан
Крымінальную справу пачаў Следчы камітэт на 62-гадовага жыхара Мёрскага раёна за незаконнае паляванне.
Згодна са звесткамі следства, у кастрычніку 2024 года мужчына з дапамогай капкана незаконна ўпаляваў трох баброў. На допыце ён расказаў следчаму, што на першага бабра стаў паляваць, бо жывёла выкарчавала лілеі ў штучнай сажалцы каля дома.
А потым ужо мужчына ставіў пасткі ў рацэ, каб бабровым мясам карміць сабак.
Яму інкрымінуюць ч. 4 арт. 282 (незаконнае паляванне, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.