Другі энергаблок Беларускай АЭС зноў адключаюць ад сеткі
Астравецкая АЭС / З архіва Еўрарадыё
Другі энергаблок Беларускай АЭС зноў адключаюць ад сеткі. Адбудзецца гэта 28 чэрвеня. Мінэнерга анансуе правядзенне "выпрабаванняў рэжымаў планавага расхалоджвання рэактара". Адзначаецца, што на другім энергаблоку "працягваюцца выпрабаванні сістэм і абсталявання ў рамках праграмы доследна-прамысловай эксплуатацыі".
Другі энергаблок БелАЭС упершыню ўключылі ў сетку 13 траўня 2023-га. Пасля зноў адключылі і падключылі да сеткі 14 чэрвеня. Як бачым, ненадоўга.
Увод у эксплуатацыю другога энергаблока Беларускай АЭС мусіць адбыцца ў канцы года.
У траўні Літва ў чарговы раз запатрабавала прыпыніць працу БелАЭС і не эксплуатаваць яе, пакуль не будуць вырашаныя ўсе пытанні ядзернай бяспекі. У Літве адзначаюць, што праект Беларускай АЭС мае шмат нявырашаных пытанняў бяспекі. Сярод іх называюцца ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і насельніцтва Літвы. У Мінску з прэтэнзіямі літоўскіх уладаў катэгарычна не згодныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.