Ва Украіне арыштавалі Шаўчэнку: Кіеў падае сігнал Лукашэнку? Эфір з Магдам
Яўген Магда
Нават пасля пачатку вялікай вайны Расіі супраць Украіны і нападу расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Яўген Шаўчэнка неаднаразова наведваў Мінск і сустракаўся з Лукашэнкам. Нібыта ў якасці агента спецслужбаў Украіны. Але пэўны час таму Шаўчэнка нечакана запатрабаваў ад Зяленскага пачатку мірных перамоў з Пуціным. І заявіў, што гатовы ізноў паехаць да Лукашэнкі, каб той стаў пасярэднікам паміж Кіевам і Масквой у гэтым пытанні. Скончылася гэтая гісторыя досыць нечакана. Ці наадварот чакана — яго затрымала СБУ.
Што насамрэч магло стаць нагодай для затрымання “сябра Лукашэнкі” і ці не ёсць гэта сігнал прыхільнікам прымусу Кіева да мірных перамоў з Масквой? Якой рэакцыі варта чакаць на гэтае затрыманне як з боку Лукашэнкі, так і, магчыма, Вашынгтона? Ці здольны Трамп “скончыць вайну” ва Украіне і на якіх умовах гэта магчыма? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.