Украінцы арганізавалі выставу партрэтаў загінулых беларускіх добраахвотнікаў

Партрэт Рамана Бандарэнкі мастачкі Ксішы Ангелавай

Партрэт Рамана Бандарэнкі мастачкі Ксішы Ангелавай / Союз украинцев Великобритании

Украінская дыяспара ў Вялікабрытаніі правяла ў Лондане выставу, на якой паказалі партрэты загінулых беларускіх добраахвотнікаў.

Аўтарка партрэтаў — беларуская мастачка Ксіша Ангелава. Яна нарадзілася ў Мінску ў сям'і архітэктараў, яе прадзед быў першым рэктарам Беларускай палітэхнікі, рэпрэсаваным савецкай уладай. Мастачка скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў, вучылася іканапісу ў Свята-Елісавецінскім жаночым манастыры.

У 2020 годзе пасля гібелі Рамана Бандарэнкі яна пачала пісаць партрэты палітвязняў.

"Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Ксіша актыўна ўключылася ў валанцёрскую дзейнасць, прымаючы ўкраінскіх уцекачоў на вакзалах польскай сталіцы, праводзіла з імі арттэрапію",расказалі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары.

Частка выставы прысвечаная беларускім палітвязням. У ёй прадстаўленыя цытаты з іх лістоў і апошнія словы на судзе. Гэтыя тэксты зачыталі ўдзельнікі мерапрыемства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі