Як Лукашэнка адпомсціў Дуду і што схаванае за фота Марыі Калеснікавай — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адмовіўся ўдзельнічаць у "сямейным фота" лідараў, якія прыехалі на кліматычны саміт у Баку, — каб не быць на адным фотаздымку з  Лукашэнкам. Лукашэнкаўская прапаганда “жорстка” адпомсціла Дуду, распаўсюдзіўшы фота, на якім Лукашэнка на тым жа саміце падчас выступу польскага прэзідэнта не яго слухае, а размаўляе з прэзідэнтам Гвінеі-Бісау Умару Сісоку Эмбало. Шок-кантэнт, як кажуць. Але гэта не апошняя гісторыя з фота: 12 лістапада з’явілася фота Марыі Калеснікавай. Такая першая вестка пра яе пасля двух гадоў інкамунікада.

Што адбываецца ва ўрадзе Германіі і як гэтыя змены могуць паўплываць на палітычную сітуацыю ва ўсім нашым рэгіёне? Якой рэакцыі варта чакаць на вызваленне Лукашэнкам новай групы палітвязняў і якія змены ў Беларусі магчымыя пасля выбарчай кампаніі? Ці адчуваецца стомленасць еўрапейцаў ад вайны і ці апраўданыя спадзяванні Лукашэнкі на паляпшэнне адносінаў з ЗША з прыходам Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі