Беларусь будзе прадаваць згушчанку даражэй — для ўсіх, акрамя Расіі

Беларуская згушчанка

Беларуская згушчанка / twitter.com/USEmbBy

Беларусь павысіла экспартныя цэны на згушчанку. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале. Пастанова прадугледжвае вызначэнне мінімальных экспартных цэн на шэраг тавараў (мінулым разам іх пераглядалі ў канцы кастрычніка).

Павышэнне экспартных цэн закранула згушчанае малако і вяршкі, а таксама малочныя прадукты з даданнем цукру або іншых падсалоджвальных рэчываў.

Адзіная краіна, для якой беларуская згушчанка будзе прадавацца па старых цэнах — Расія. А даражэй за ўсё яна абыдзецца Арменіі і Алжыру.

Мінсельгасхарч рэгулярна пераглядае мінімальныя экспартныя цэны. Толькі за восень іх перагледзелі ўжо 5 разоў.

Гэтая навіна — нагода яшчэ раз нагадаць вам, як да традыцыйнай беларускай спрэчкі паміж аматарамі рагачоўскай і глыбоцкай згушчанкі далучыліся амерыканскія дыпламаты. У акаўнце амбасады ЗША ў Мінску ў сацсетцы X у пачатку года апублікавалі ролік, на якім супрацоўнікі дыпмісіі паспрабавалі выбраць, якая ж згушчанка лепшая.

Глядзіце, калі не бачылі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі