Пасля згушчонкі ў амбасадзе ЗША пратэставалі беларускі шчаўевы суп
Амерыканцы знаёмяцца з класічнай беларускай стравай
У амбасадзе ЗША пратэставалі беларускі шчаўевы суп. Страва заслужыла найвышэйшую адзнаку. Героі роліка Джэфры Тэйлар і Бэнджамін прыйшлі да высновы, што "ў шэры халодны зімовы дзень... і сапраўды няма нічога лепшага за шчаўевы суп з яго цеплынёй і яскравасцю".
Некалькі тыдняў таму амбасада ЗША зняла забаўляльны ролік пра беларускую згушчонку. У ім яе супрацоўнікі паспрабавалі выбраць, якая згушчонка лепшая: глыбоцкая ці рагачоўская.
У шэры халодны зімовы дзень няма нічога лепшага за гарачы суп. І САПРАЎДЫ няма нічога лепшага за шчаўевы суп, з яго цяплынёй і яскравасцю. Мы прапанавалі гэтую класічную беларускую страву нашым амерыканскім сябрам, каб даведацца іх рэакцыю. Вы таксама любіце гэтую зімовую страву?… pic.twitter.com/O8wsiqzRVS
— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) January 29, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.