Рагачоўская ці глыбоцкая — амбасада ЗША зняла ролік пра беларускую згушчонку
Амерыканскія дыпламаты выбіраюць паміж рагачоўскай і глыбоцкай
Да традыцыйнай беларускай спрэчкі паміж аматарамі рагачоўскай і глыбоцкай згушчонкі далучыліся амерыканскія дыпламаты.
У акаўнце амбасады ЗША ў Мінску ў сацсетцы Х з'явіўся забаўляльны ролік: супрацоўнікі амбасады паспрабавалі выбраць, якая ж згушчонка лепшая.
"Шмат пытанняў з’яўляюцца прычынамі спрэчак у беларусаў. Адно з іх, якое ніяк не можа быць вырашана, гэта згушчонка. Якая лепш — рагачоўская ці глыбоцкая? Нашы сябры ў амбасадзе паспрабуюць разабрацца ў гэтым важным пытанні", — гаворыцца ў суправаджальным тэксце.
Спойлер: думкі амерыканцаў, якія дэгуставалі згушчонку, таксама падзяліліся. Супрацьстаянне "глыбоцкая vs рагачоўская" выйшла на міжнародны ўзровень.
Шмат пытанняў з’яўляюцца прычынамі спрэчак у беларусаў. Адно з іх, якое ніяк не можа быць вырашана, гэта згушчанка. Якая лепш - Рагачоўская ці Глыбоцкая? Нашы сябры ў амбасадзе паспрабуюць разабрацца ў гэтым важным пытанні. pic.twitter.com/kJqNxVvsRc
— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) January 16, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.