Неверагодна сумна назіраць, як Лукашэнка звязаў лёс Беларусі з РФ — Дзярждэп ЗША

Дзярждэпартамент ЗША, ілюстрацыйнае фота

Дзярждэпартамент ЗША, ілюстрацыйнае фота / Alex Wong/Getty Images

"З нашага пункту гледжання, было неверагодна сумна назіраць за тым, як Лукашэнка толькі што цалкам звязаў будучыню сваёй краіны з Расіяй усімі магчымымі спосабамі, уключаючы, вядома, размяшчэнне расійскіх войскаў і безадказныя заявы аб ужыванні ядзернай зброі", — заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента Мэцью Мілер у каментары Еўрарадыё пра санкцыі, якія заходнія краіны накладаюць на рэжым Лукашэнкі.

Злучаныя Штаты ніколі не абвяшчаюць пра падрыхтоўку новых санкцый загадзя. Але Мілер не хавае, што Дзярждэп увесь час працуе, каб зрабіць існуючыя санкцыі больш эфектыўнымі: "Мы ўводзім санкцыі, а потым з цягам часу выкрываем спосабы іх абыходу праз маскіроўку фінансавых аперацый, накіраванне іх праз трэціх асобаў, праз іншыя краіны".

Прадстаўнік Дзярждэпа дадаў, што санкцыі — гэта толькі адзін з інструментаў уплыву: "Я не ўпэўнены, што ў свеце ёсць хоць адна краіна, дзе санкцыі самі па сабе здольныя змяніць метады вядзення бізнесу. Абмежаванні працуюць у спалучэнні з дыпламатычным ціскам. І гэта тое, што мы будзем працягваць рабіць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі