Спынена пераможная серыя мінскага "Дынама"
"Дынама" — "Тарпеда"
Спынена пераможная серыя мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ, якая складалася з чатырох матчаў. У першым хатнім паядынку ў 2025 годзе мінчукі прайгралі "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада — 2:4 (0:1, 2:1, 0:2). Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Вадзіма Шыпачова і Ягора Борыкава.
Днямі "Дынама" абыграла "Тарпеда" ў гасцях (3:0).
7 студзеня мінчукі прымаюць ЦСКА. Мінскае "Дынама" на шостым месцы ў Заходняй канферэнцыі, армейцы — на другім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.