IIHF чакае вяртання Беларусі і Расіі ў чэмпіянаты свету па хакеі
Люк Тардзіф
Старшыня Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) хоча, каб зборныя Расіі і Беларусі вярнуліся на чэмпіянаты свету, заўважыла "Трыбуна". "Без Расіі не хапае канкурэнцыі", — мяркуе Люк Тардзіф.
Спартовы функцыянер кажа, што вяртанне Расіі і Беларусі, забаненых за развязванне поўнамаштабнай вайны ва Украіне, будзе добрай навіной для хакея і свету: "Мы хочам, каб яны вярнуліся як мага хутчэй. Гэта будзе азначаць заканчэнне вайны. Але вярнуць іх занадта рана — гэта не будзе добра".
Тардзіф мяркуе, што вяртанне расійскай і беларускай зборнай у сусветны хакей можа адбыцца цягам бліжэйшых месяцаў. Гэта можа стаць адным з вынікаў актыўнасці Дональда Трампа, які абяцае хутка спыніць вайну ва Украіне.
Раней IIHF пастанавіла, што зборныя Беларусі і Расіі не будуць удзельнічаць у міжнародных турнірах да канца вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.