Гаюн: амаль 400 дронаў заляцелі ў Беларусь у 2024 годзе
"Шахед"
За 2024 год у паветраную прастору Беларусі зайшлі 395 беспілотнікаў, піша маніторынгавая група "Беларускі Гаюн". З іх пяць — разведдроны.
Вядома, што 10 беспілотнікаў былі збітыя ці ўпалі на тэрыторыі Беларусі і Латвіі, 196 — вярнуліся ва Украіну і Расію, а 189 — зніклі. Вядомы адзін выпадак, калі з-за беспілотніка на тэрыторыі Беларусі была разбурана забудова.
Частата заходаў дронаў у паветраную прастору Беларусі павялічваецца ад месяца да месяца. Калі ў ліпені ішла гаворка пра 9 беспілотнікаў, дык у снежні ў Беларусі пабывалі ўжо 145 дронаў-камікадзэ тыпу "шахед". З іх 36 вярнуліся ва Украіну і Расію, а больш за сотню проста зніклі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.