"Беражыце сілы, не губляйце веры, не дайце сябе зламаць" — камандзір каліноўцаў
Павел Шурмей з байцамі падраздзялення
Камандзір палка Каліноўскага Павел "Дзядзька" Шурмей павіншаваў беларусаў з новым годам. "Беражыце свае сілы, не губляйце веры, не дайце ім сябе зламаць!", — заклікае ён у відэазвароце землякоў на Бацькаўшчыне.
"Аднойчы мы вернемся, каб разам збудаваць сапраўдную краіну для жыцця, — кажа Шурмей. — Беларусы! Барацьба працягваецца. Памятайце, што толькі разам мы зможам дамагчыся нашых мэтаў. І ў новым годзе крочым разам да перамогі!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.