У Беларусі забаранілі грэчку з Расіі — занадта доўга варыцца

Эксперты правялі выпрабаванні (ілюстрацыйнае фота)

Эксперты правялі выпрабаванні (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Беларусі забаранілі грэчку з Алтайскага краю Расіі. Як піша Дзяржстандарт, яна занадта доўга варыцца. Паказчык разварвальнасці ў яе склаў 29 хвілін пры норме не больш за 25 хвілін. Для гэтага эксперты правялі выпрабаванні.

Пад забарону ў РБ трапіла прадукцыя вытворцы ТАА "Вега-інжынірынг". Яна пачынае дзейнічаць з 11 снежня. Інфармацыя пра алтайскую грэчку ўжо з'явілася ў рэестры небяспечнай прадукцыі. Адзначаецца, што "прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза".

У Дзяржстандарце Беларусі лічаць, што грэчцы з РФ "надалі знешні выгляд і асобныя ўласцівасці, але пры гэтым яна не можа быць ідэнтыфікаваная як прадукцыя, за якую выдаецца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі