Хлеб з будучыні знайшоў Дзяржкантроль у гомельскай краме
Хлеб, ілюстрацыйнае фота
Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці ў лістападзе-снежні праверыў шэсць гандлёвых арганізацый і выявіў парушэнні.
У адной з сеткавых крамаў Гомеля пакупнікам прапаноўвалі хлеб уласнага вырабу, але дата вытворчасці на ім стаяла за наступны дзень.
У некаторых крамах у продажы не было абавязковых тавараў, адсутнічалі кантрольныя вагі для пакупнікоў, шэраг тавараў не мелі цэннікаў. Таксама кантралёры выявілі ў продажы пратэрмінаваную прадукцыю.
На вінаватых, як паведамляецца, склалі адміністрацыйныя пратаколы. Мясцовым уладам паведамілі "для прыняцця мер рэагавання".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.