У Беларусі амерыканцам пагражае большая небяспека, чым ва Украіне — Дзярждэп
Дзярждэпартамент ЗША, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі грамадзянам ЗША пагражае большая небяспека, чым ва Украіне.
Такога меркавання прытрымліваюцца ў Дзярждэпартаменце ЗША. Сёння Дзярждэп панізіў рызыку для паездак у дзевяць заходніх абласцей Украіны да трэцяга ўзроўню. І гэта пры тым, што Украіну штоноч абстрэльваюць расійскімі ракетамі і пад абстрэл трапляе таксама і захад краіны.
Паездкі ў Беларусь застаюцца на максімальным, чацвёртым узроўні небяспекі. У Дзярждэпе называюць палітычныя прычыны — "праз адвольнае ўжыванне законаў і рызыкі затрымання".
Як паведамлялася раней, на пасаду кіраўніка Дзярждэпа ў новай адміністрацыі Дональда Трампа разглядаецца кандыдатура Марка Рубіа — аднаго з суаўтараў палітычных рэзалюцый па Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.