Сёлета на Гродзеншчыне судзілі паўтары тысячы "экстрэмістаў"
Калі ў чарговы раз пракурор расказвае пра "экстрэмізм"
Сёлета на Гродзеншчыне судзілі 1557 "экстрэмістаў". Гэта статыстыка ад абласной міліцыі. Яна ўдакладняе, што "прыцягнула да адказнасці" на працягу года гэтых грамадзян "за распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць".
Днямі стала вядома, што з 2020 года ў Гродзенскай вобласці распачалі каля 3250 крымінальных спраў "экстрэмісцкай накіраванасці". У міліцыі прызнаюць, што сярод так званых "экстрэмістаў" — пераважна моладзь.
Напярэдадні кіраўнік Службы бяспекі "Гродна Азота" абураўся, што на прадпрыемстве не заканчваюцца "экстрэмісты". Сілавікі іх працягваюць выяўляць сярод працаўнікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.