У Чачэрску гімназісты разграмілі міліцэйскую каманду

Міліцыянеры спрабавалі супраціўляцца

Міліцыянеры спрабавалі супраціўляцца / t.me/checherski_vestnik/

У Чачэрску на Гомельшчыне гімназісты разграмілі міліцэйскую каманду. У навучальнай установе прайшоў таварыскі валейбольны матч. У ім "барацьба разгарнулася неабыякая", піша раённая газета.

Як ні супраціўляліся міліцыянеры з каманды Чачэрскага РАУС, гімназісты ўпэўнена перамаглі — 3:0. Начальнік аддзела міліцыі Яўген Аўчыннікаў, відаць, застаўся незадаволены вынікам, бо спартовае мерапрыемства арганізаваў менавіта ён. А ў справаздачы давядзецца напісаць пра паражэнне ад навучэнцаў.

У Чачэрску гімназісты разграмілі міліцэйскую каманду
У Чачэрску гімназісты разграмілі міліцэйскую каманду

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі