Пракуратура не будзе весці расследаванне супраць "цыбульнага плантатара" Дорнау
Ёрг Дорнау
Пракуратура Лейпцыга вырашыла не праводзіць расследаванне ў дачыненні да "цыбульнага плантатара" Ёрга Дорнау.
Як перадае DW, праваахоўнікі не знайшлі падставаў падазраваць Дорнау ў злачынствах, за якія яго можна прыцягнуць да адказнасці ў Германіі.
Імя Ёрга Дорнау стала шырока вядомым, калі выявілася, што дэпутат парламента Саксоніі ад ультраправай партыі "Альтэрнатыва для Германіі" мае бізнэс у Беларусі, але не паведаміў пра яго ў належным парадку. У Германіі Дорнау аштрафавалі за ўтойванне замежнага бізнэсу.
Пазней выявілася, што на цыбульныя плантацыі Дорнау у Лідскім раёне прывозілі працаваць як звычайных вязняў, так і палітвязняў.
Яшчэ праз нейкі час бізнесоўца сталі падазраваць у абыходзе санкцый — у пастаўках у Беларусь тэхнікі паводле фальшывых дакументаў. Паводле звестак нямецкіх СМІ, тэлескапічны пагрузчык Manitou MLT 731 па дакументах быў адпраўлены ў Казахстан, а апынуўся ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.