Самыя яркія факапы з праўладных Telegram-каналаў Беларусі

Факапы прапагандыстаў

Факапы прапагандыстаў / @rubanau_collage

“Аксана, я на абед”, засвечаныя твары і нават часткі цела, якія ніхто не хацеў пабачыць — усё гэта сляды, якія пакінулі беларускія прапагандысты, сілавікі і чыноўнікі ў тэлеграм-каналах. 

Еўрарадыё сабрала самыя яркія факапы з гэтых крыніц. І не будзем хаваць — мы таксама не без граху, таму дзелімся і сваімі памылкамі.

Дзікпік Гайдукевіча 

Першы і, бадай, самы запамінальны прыклад, які застаўся ў памяці многіх беларусаў, — выпадак з тэлеграм-каналам кіраўніка ЛДПБ і цяперашняга кандыдата ў прэзідэнты Алега Гайдукевіча. У верасні мінулага года там з’явілася фота, на якім была бачная мужчынская рука, што трымала палавы орган.

Пост хутка выдалілі, але, як вядома, інтэрнэт памятае ўсё. Сам Гайдукевіч тут жа заявіў, што ягоны профіль узламалі. Аднак журналісты “Нашай Нівы” правялі расследаванне і выказалі меркаванне, што рука на фота, імаверна, належыць самому палітыку: супалі радзімка і форма пазногцевых пласцін. 

Дарэчы, гэта быў не адзіны казус. Яшчэ раней Гайдукевіч выпадкова пераслаў відэа, на якім мужчына робіць іншаму прапанову рукі і сэрца ў ювелірнай краме.

Самыя яркія факапы з праўладных Telegram-каналаў Беларусі
Скрыншот відэа з канала Гайдцукевіча

Дзе посты, Лебоўскі?!

У красавіку 2022 года дзякуючы іншаму факапу, мы даведаліся, за якімі тэмамі сочаць беларускія чыноўнікі. Адмін тг-канала Палаты прадстаўнікоў выпадкова запосціў свежы агляд прэсы, што цікава, дадаўшы пытанне да падначаленых: "Где посты?"

Са злітага дакумента мы даведаліся, што чыноўнікі цікавяцца "Стратэгіяй экс-кандыдатаў і сябраў Каардынацыйнай рады", "Інфармацыйным і псіхалагічным ціскам на ўладу, сілавыя структуры, грамадства і асобных грамадзянаў" і нават палітвязнямі (хаця самі публічна адмаўляюць іх існаванне ў краіне). 

Самыя яркія факапы з праўладных Telegram-каналаў Беларусі

Нешта падобнае здарылася сёлета, калі Міністэрства інфармацыі выпадкова апублікавала на сайце маніторынг незалежных СМІ з "экстрэмісцкімі" спасылкамі. Справаздача, датаваная 24 чэрвеня, называецца "аналізам асвятлення дзейнасці дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі недзяржаўнымі СМІ”. З яе вынікала, што чыноўнікі з дапамогай пошукавай сістэмы INTERSCAN сочаць за тэмамі, якія асвятляюць недзяржаўныя СМІ.

Што адметна, іх называлі "апазіцыйнымі" і "недзяржаўнымі", а не "экстрэмісцкімі".

Самыя яркія факапы з праўладных Telegram-каналаў Беларусі
З маніторынгу Мінінфармацыі

Самі сябе здэанонілі

У лютым 2023-га “Наша Ніва” заўважыла, як сілавікі выпадкова раскрылі імёны адміністратараў свайго тг-каналу "Обратная сторона". Яны апублікавалі фота дакументу з графікам дзяжурстваў, а ў ім прозвішчы: Басько. С.І., Курʼяновіч. Д.А., Марчанка А.С., Царык А.Л.

Склаў графік Сяргей Басько. Гэта падпалкоўнік, вядомы тым, што на пратэстах выдаваў сябе за аператара незалежных СМІ.

Самыя яркія факапы з праўладных Telegram-каналаў Беларусі

Днямі міліцыянер, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа выпадова апублікаваў “кружочак” са сваім тварам. 

Самыя яркія факапы з праўладных Telegram-каналаў Беларусі

Пракол беглага паляка

Калі Томаш Шмыт толькі што ўцёк у Беларусь, ён яшчэ не вельмі ўмеў карыстацца Telegram. У першы ж тыдзень знаходжання ў краіне ён выпадкова апублікаваў у сваім канале скрыншот экрана, на якім былі відаць ягоныя кантакты ў мэсэнджары. 

Сярод польскіх кантактаў знайшоўся профіль з нікнэймам Only One і лагатыпам тэлеграм-канала “Беларускі сілавік”. Журналісты Reform.news звярнуліся да экспертаў, якія пацвердзілі, што гэты нік выкарыстоўвае супрацоўнік ГУБАЗіК Артур Гайко.

Самыя яркія факапы з праўладных Telegram-каналаў Беларусі

Прапаганда рыхтавалася да выбараў у іншы дзень

Пасля абвяшчэння даты “прэзідэнцкіх выбараў-2025” тэлеграм-канал АНТ выпадкова апублікаваў не той лагатып. На ім стаяла не актуальная дата асноўнага дня галасавання 26-га студзеня, а 25-га лютага.

Такім чынам прапагандысты пацвердзілі, што ўлады збіраліся прызначыць выбары менавіта на люты 2025 года. Як раней і было вядома з інфармацыі, якую атрымаў BELPOL.

Самыя яркія факапы з праўладных Telegram-каналаў Беларусі

І на (амаль) канец

Проста пакінем тут некалькі забаўных скрыноў з тэлеграм-каналаў. Напрыклад, як Вольга Бондарава назвала нявестку Лукашэнкі “змагаркай” ці як Юры Васкрасенскі падзяліўся пацверджанем свайго букінгу ў Будапешце.

Самыя яркія факапы з праўладных Telegram-каналаў Беларусі

Ідзем далей.

Самыя яркія факапы з праўладных Telegram-каналаў Беларусі

Часам і публікавалі нешта падобнае на паролі.

Самыя яркія факапы з праўладных Telegram-каналаў Беларусі

І на заканчэнне: Еўрарадыё — клапоцімся пра ваша здароўе!

Самыя яркія факапы з праўладных Telegram-каналаў Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі