Чатыры беларусы з аўтобуса, які перакуліўся ў Польшчы, застаюцца шпіталізаванымі

Беларускі аўтобус перакуліўся ў Польшчы

Беларускі аўтобус перакуліўся ў Польшчы / Osp KSRG Łyszkowice

Жыццю беларусаў, якія пацярпелі пры аварыі з аўтобусам у Польшчы, нічога не пагражае. Пра гэта заяўляюць у МЗС Беларусі.

У ведамстве кажуць, што шпіталізаванымі застаюцца чацвёра нашых суайчыннікаў, якія трапілі ў ДТЗ. "Паводле інфармацыі польскіх лекараў, траўмы сярэдняй цяжкасці, прамой пагрозы жыццю няма", — заяўляюць дыпламаты.

Як расказвала Еўрарадыё, аўтобус, у якім з Гомеля ва Уроцлаў ехалі 11 беларусаў, уначы з'ехаў у кювет і перакуліўся. Здарэнне адбылося ў Лодзінскім ваяводстве Польшчы. У польскія бальніцы даставілі шэсць чалавек, пацярпелых у аварыі.

Прычыны здарэння не называюцца. Паведамляецца, што кіроўца быў цвярозы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі