У Варшаве напалі на дырэктара праграмы Каліноўскага, яго шпіталізавалі

Ян Маліцкі

Ян Маліцкі / studium.uw.edu.pl

У Варшаве напалі на дырэктара Цэнтра і дырэктара стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Прафесара Яна Маліцкага ўдарылі па галаве, ён страціў прытомнасць і прыйшоў у сябе ў машыне хуткай дапамогі, паведамляе "Белсат".

Вядома, што нападнікаў было двое. Уначы яны спынілі Маліцкага ў Казіміраўскім парку (гэта ў цэнтры польскай сталіцы). Адзін з іх запытаўся, як яго імя і прозвішча. Калі прафесар назваўся, атрымаў удар па галаве.

Асобы зламыснікаў невядомыя. Польскія праваахоўнікі шукаюць сведкаў здарэння.

Дзякуючы праграме імя Кастуся Каліноўскага студэнты, адлічаныя з беларускіх ВНУ, а таксама іншыя рэпрэсаваныя шмат гадоў маюць магчымасць працягваць навучанне ў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі