У Беларусі выбралі расліну 2025 года — васілёк сіні
Васілёк сіні
У Беларусі выбралі расліну 2025 года — васілёк сіні (ці валошку). Пераможцу выбіралі з дапамогай анлайн-галасавання. Пра яго вынікі паведаміў Інстытут эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча Нацыянальнай Акадэміі навук.
Канкурэнтамі васілька былі чабор і верас звычайныя.
Арганізатары галасавання адзначаюць, што выбіраюць расліну года, "каб прыцягнуць увагу людзей да дзікарослых раслін Беларусі, іх праблем і неабходнасці захавання".
Упершыню конкурс правялі летась. На ім раслінай 2024-га абралі сон раскрыты. А яго канкурэнтамі былі васілёк сіні і дуб звычайны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.