У нацпарку "Прыпяцкі" знайшлі рэдкі для Беларусі грыб

Грыб падобны на галінкі карала

Грыб падобны на галінкі карала / npp.by

У нацпарку "Прыпяцкі" на тэрыторыі Пяроўскага лясніцтва знайшлі рэдкі для Беларусі грыб. Ён вонкава нагадвае марскі карал. Гэта яжовік каралападобны (Hericium coralloides), які ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Звычайна расце на адмерлай драўніне ліставых парод дрэў.

"Пладовае цела [грыба] незвычайнай формы і падобнае на галінкі карала, — адзначаюць у нацпарку. — Маладыя пладовыя целы вылучаюцца на фоне дрэў сваёй белай афарбоўкай".

Грыб знайшлі на тэрыторыі экасцежкі, якая яшчэ будуецца. 

У верасні ў Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі грыб, падобны на вадаспад.

У нацпарку "Прыпяцкі" знайшлі рэдкі для Беларусі грыб
У нацпарку "Прыпяцкі" знайшлі рэдкі для Беларусі грыб
У нацпарку "Прыпяцкі" знайшлі рэдкі для Беларусі грыб

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі