У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі грыб, падобны на вадаспад

Герыцый грабеністы ў Белавежскай пушчы

Герыцый грабеністы ў Белавежскай пушчы / npbp.by

У Белавежскай пушчы знайшлі надзвычай рэдкі грыб, паведамляецца на сайце Нацыянальнага парка.

Гэта герыцый грабеністы або, па-навуковаму, Hericium erinaceus Pers. Яго знаходкі на тэрыторыі Беларусі можна літаральна пералічыць на пальцах рукі. Прычым усе яны былі зробленыя менавіта ў Белавежскай пушчы.

Упершыню герыцый грабеньчаты выявіў міколаг Павел Міхалевіч у 1967 годзе. Другая знаходка трапілася супрацоўнікам лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі ў 2016-м — праз амаль 50 гадоў пасля першай. Сёлета гэты ўнікальны грыб выявілі адразу ў трох месцах.

Звонку гэты грыб, як бачна на фота, нагадвае вадаспад або фантан. За гэта ён атрымаў народную назву "дзедава барада".

Расце ён пераважна на мёртвай драўніне — на дубе або грабе, часам сустракаецца і на аслабленых, яшчэ жывых дрэвах.

Герыцыю грабеньчатаму прыпісваюць падтрымку "кагнітыўных функцый, памяці і добрага настрою".

У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі грыб, падобны на вадаспад
Герыцый грабеністы ў Белавежскай пушчы / npbp.by
У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі грыб, падобны на вадаспад
Герыцый грабеністы ў Белавежскай пушчы / npbp.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі