У Астравецкім раёне адпрацуюць дзеянні на выпадак радыяцыйнай аварыі на БелАЭС
Падчас трэніроўкі "адпрацуюць дзеянні па аказанні медыцынскай дапамогі персаналу і насельніцтву, пацярпеламу ад аварыі"
У Астравецкім раёне адпрацуюць дзеянні на выпадак радыяцыйнай аварыі на БелАЭС. Камандна-штабная трэніроўка пройдзе 23-24 кастрычніка. Раённая газета папярэджвае мясцовых жыхароў, што ў сераду і чацвер будзе перасоўвацца і працаваць спецтэхніка ратавальнікаў, МУС і Міністэрства аховы здароўя. Задзейнічаныя ў вучэннях супрацоўнікі атрымаюць адпаведную экіпіроўку.
Падчас трэніроўкі "адпрацуюць дзеянні па аказанні медыцынскай дапамогі персаналу і насельніцтву, пацярпеламу ад аварыі на АЭС, арганізацыю маніторынгу радыяцыйнай абстаноўкі, гідраметэаралагічнага забеспячэння, радыяцыйнай абароны насельніцтва і тэрыторый, сіл і сродкаў, якія прыцягваюцца для аварыйнага рэагавання".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.