МАГАТЭ папрасілі дапамагчы пабудаваць пункт пахавання радыеактыўных адкідаў у РБ

Рафаэль Гросі пабываў на Астравецкай АЭС

Рафаэль Гросі пабываў на Астравецкай АЭС / t.me/Minenergo_by/

Гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі наведаў Беларусь і пабываў на Астравецкай АЭС. Падчас сустрэчы з ім намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч згадаў пункт пахавання радыеактыўных адкідаў, які яшчэ не пабудаваны ў нашай краіне. Паводле яго слоў, гэты "важны праект... плануецца да рэалізацыі".

"Былі б удзячныя вам за ўсялякае садзейнічанне ў будаўніцтве гэтага аб'екта, — гаварыў Каранкевіч. — У цэлым мы зацікаўлены ў выкарыстанні ўсяго інструмента магчымасцяў МАГАТЭ для вывучэння лепшага сусветнага вопыту".

Сёлета для выбару месца для пункта пахавання радыеактыўных адкідаў з Беларускай АЭС была створана дзяржаўная камісія, якая сваю прапанову дашле Саўміну. Выбар пляцоўкі планавалі зрабіць яшчэ да канца 2021-га, але нешта пайшло не так. Запланавана, што да 2030 года аб'ект павінен пачаць дзейнічаць. Раней дапускалася, што ядзерныя адкіды з БелАЭС могуць захоўваць на тэрыторыі Палескага радыяцыйнага запаведніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі