У Беларусі вызначылі 4 магчымыя пляцоўкі для магільніка ядзерных адходаў

БелАЭС / sb.by
БелАЭС / sb.by

У распараджэнні Еўрарадыё апынуўся даклад па выбары месца для магільніка ядзерных адходаў БелАЭС. Яго падрыхтавалі спецыялісты з інстытута ядзерных даследаванняў "Сосны" для міжнароднай канферэнцыі па атамнай энергетыцы. Інстытут даследаваў тэрыторыю вакол БелАЭС у пошуках магчымых пляцовак для размяшчэння пункта захавання радыеактыўных адходаў (ПЗРА). У выніку знайшлі чатыры месцы. Усе яны знаходзяцца ў пяцікіламетровай зоне АЭС.

Афіцыйна будучае размяшчэнне магільніка радыеактыўных адходаў Беларускай АЭС не называецца. Дырэкцыя атамнай станцыі сцвярджае, што канчаткова пляцоўку павінны выбраць да канца 2021 года.

Дзе ж прапануюць размясціць магільнік беларускія навукоўцы?

Як паказваюць у сваім дакладзе даследчыкі з інстытута "Сосны", з чатырох магчымых аптымальнай выглядае пляцоўка № 2, якая цалкам адпавядае патрабаванням нарматыўных дакументаў і падыходзіць для размяшчэння ПЗРА Беларускай АЭС.

В Беларуси определили 4 возможные площадки для могильника ядерных отходов

Побач з пляцоўкай № 2 знаходзяцца вёскі Авены, Шульнікі і Мяшляны, яна размешчана побач з мясцовай дарогай Р45.

Пры выбары аптымальнай даследчыкі параўноўвалі пляцоўкі па дэмаграфічных, кліматычных, тэхнагенных, гідрагеалагічных і інжынерна-геалагічных умовах. Акрамя гэтага, ацэньвалася небяспека радыеактыўнага забруджвання падземных вод, уплыву радыеактыўнага забруджвання падземных вод на насельніцтва і навакольнае асяроддзе. Браліся пад увагу такія спецыфічныя крытэрыі, як адлегласць ад дзяржаўнай мяжы, аддаленасць ПЗРА ад пляцоўкі АЭС, бяспека дастаўкі РАА і іншыя.

В Беларуси определили 4 возможные площадки для могильника ядерных отходов

Інстытут "Сосны": мы сваю працу зрабілі, далейшае ад нас не залежыць

Загадчык лабараторыі Ваган Казазян — адзін з чатырох навукоўцаў, якія рыхтавалі даклад аб рэкамендацыях па выбары пляцоўкі для размяшчэння ПЗРА. Ён расказаў Еўрарадыё, што задачай навукоўцаў было правесці даследаванне зададзенага раёна і скласці даклад, а што будзе далей, ад іх не залежыць:

"Мы правялі патрэбныя даследаванні. Што там будзе далей, ад нас не залежыць. Мы сваю працу зрабілі. Мы абследавалі паказаны раён, і, на наш погляд, сітуацыя такая, як мы распісалі ў дакладзе".

Зрэшты, генпраекціроўшчык і дырэкцыя БелАЭС, якая ў дадзеным выпадку выступае як генеральны заказчык, цалкам могуць вырашыць пабудаваць магільнік у іншым месцы.

"Мы даём інфармацыю. А праекціроўшчык захоча — прачытае, не захоча — не прачытае. Ён можа пагадзіцца, а можа і не пагадзіцца з нашым дакладам. Могуць у іншым месцы пабудаваць. Ды яны ўвогуле могуць пабудаваць дзе захочуць. Дакладна гэтаксама было са станцыяй. Мы ж не адну пляцоўку разглядалі, па ўсёй тэрыторыі Беларусі глядзелі, а выбралі вось гэтую", — тлумачыць загадчык лабараторыі энергетычнага планавання Ваган Казазян.

В Беларуси определили 4 возможные площадки для могильника ядерных отходов

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі