Серыя падпалаў феерверкамі адбылася ў Падмаскоўі

Поджог в Подмосковье 21 декабря 2024

Поджог в Подмосковье 21 декабря 2024

Як мінімум тры падпалы адбыліся ў расейскім Падмаскоўі за 21 снежня. Пра гэта піша тэлеграм-канал Shot.

Паводле звестак выдання, бліжэй да вечара невядомы запусціў салют у памяшканні Пошты РФ у Хімках. Наведвальнікі ў жаху выбягалі на вуліцу, паведамляюць відавочцы.

Да гэтага феерверкі запусцілі ў МФЦ у Атрадным і ў Каралёве. У першым выпадку затрымалі 70-гадовую пенсіянерку, у другім — 63-гадовага мужчыну. Ва ўсіх гэтых выпадках пускі салютаў прыводзілі да пажараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі