Башар Асад не папярэдзіў сваіх прыхільнікаў і сваякоў пра ўцёкі з Дамаска

У Сірыі знішчаецца ўсё, што нагадвае пра рэжым Башара Асада

У Сірыі знішчаецца ўсё, што нагадвае пра рэжым Башара Асада / Reuters

Башар Асад не папярэдзіў сваіх прыхільнікаў і сваякоў пра ўцёкі з Дамаска. Пра гэта сведчыць больш за дзясятак крыніц Reuters. За некалькі гадзін да ад'езду з краіны Асад сабраў каля 30 высокапастаўленых супрацоўнікаў спецслужбаў, войска і схлусіў, што "вайсковая дапамога ад Расіі ўжо ў дарозе", распавёў адзін з прысутных на сустрэчы афіцэраў.

Свайму памочніку Башар Асад сказаў, што ідзе дадому, але наўзамен адправіўся ў аэрапорт. Больш таго, не папярэдзіў пра ад'езд нават свайго малодшага брата Махера. Апошні быў вымушаны пасля на верталёце ляцець у Ірак, а ўжо адтуль нібыта адправіўся ў Расію.

На момант уцёкаў з Сірыі Асада яго жонка Асма і трое дзяцей ужо былі ў РФ.

Першапачаткова Башар Асад планаваў адправіцца ў ААЭ, але гэтая краіна адмовілася яго прымаць (нібыта, спалохалася еўрапейскіх і амерыканскіх санкцый). У выніку Расія арганізавала выезд Асада ў Маскву.

Сірыйскія паўстанцы зрынулі рэжым Башара Асада за дзесяць дзён. Войскі амаль не аказвалі супраціўлення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі