Башара Асада пераканала ўцякаць з Сірыі Расія
У Сірыі знішчаюцца партрэты Асада
Дыктатара Башара Асада пераканала ўцякаць з Сірыі Расія, а самі ўцёкі арганізавала расійская выведка, піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы. Яны сведчаць, што Масква была ўпэўненая ў перамозе ўзброеных груповак, а значыць Асада чакала паражэнне. Здарылася гэта, калі паўстанцы пачалі наступ на Хомс. Да таго расійская авіяцыя працягвала наносіць удары па калонах баевікоў. Аднак пабачыўшы, што сірыйская армія "не аказвае асаблівага супраціўлення", іх спыніла.
Расійскія выведнікі вывезлі Башара Асада праз авіябазу РФ у Сірыі. У самалёце, на якім яго везлі з Дамаска, адключылі транспондэр, каб пазбегнуць сачэння. Тады і ўзнікла версія, што магла здарыцца авіякатастрофа.
Пра тое, што Башар Асад разам з сям'ёй знаходзіцца ў Маскве, расійская прапаганда паведаміла ўвечары 8 снежня. Яны атрымалі прытулак у РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.