Пад Мінскам запусцілі завод, які вырабляе панэлі дамоў з гатовымі вокнамі

Завод "СБК"

Завод "СБК" / belmarket.by

Пад Мінскам запусцілі завод "СБК", які вырабляе панэлі дамоў з вокнамі. А ў перспектыве — і гатовыя пакоі з чыставым аздабленнем: падваконнямі, сантэхнікай, трубамі і электраправодкай. Іх застанецца толькі сабраць на будаўнічай пляцоўцы, нібы канструктар.

Тэхналогія "прэфаб маналіт" пераносіць будоўлю дома з будпляцоўкі ў завадскі цэх. Так атрымліваецца нашмат хутчэй: шматкватэрны дом так можна ўзвесці за 2,5 месяца замест дзесяці, якія сёння патрабуюцца на маналітны навабуд.

Сёння завод "СБК" удзельнічае ў будаўніцтве дамоў, школ і дзіцячых садоў у кварталах "Новая Баравая" і "Зялёная гавань". Акрамя таго, ён пастаўляе канструкцыі для камерцыйных аб'ектаў. Напрыклад, на заводзе вырабілі самыя вялікія бетонныя калоны ў краіне — вышынёй у 18 метраў — для буйнога комплексу Wildberries пад Мінскам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі