Былому дырэктару шклозавода “Нёман” прысудзілі 12 гадоў калоніі

Ігар Бацян (справа) каля макета прадпрыемства

Ігар Бацян (справа) каля макета прадпрыемства / lidanews.by

Былому дырэктару шклозавода “Нёман” Ігару Бацяну прысудзілі 12 гадоў калоніі (судзілі яго ў Гродне). Пра гэта з неафіцыйных крыніц стала вядома гродзенскім праваабаронцам.

Бацяна судзілі за "здраду дзяржаве". Акалічнасці справы невядомыя.

Ігар Бацян больш за 12 гадоў узначальваў шклозавод. Пасля займаўся дзіцяча-юнацкім хакеем Беларусі, далей згадкі пра яго зніклі. У 2020-м ён публічна ніяк сябе не праявіў. Анлайн у сацсетках апошні раз быў у кастрычніку 2023 года — хутчэй за ўсё, тады яго і затрымалі.

У жніўні сёлета стала вядома, што ў Гродзенскім абласным судзе пачаўся працэс па справе Бацяна. Але афіцыйнай інфармацыі не было і няма дагэтуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі